Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АСТАРЦЕ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «Астарце» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча.

АСТАРЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І пачаў Саламон служыць Астарце, божышчу Сідонскаму, і Мілхому, мярзоце Аманіцкай.

Гэта за тое, што яны пакінулі Мяне і пачалі пакланяцца Астарце, божышчу Сідонскаму, і Хамосу, богу Маавіцкаму, і Мілхому, богу Аманіцкаму, і не пайшлі шляхамі Маімі, каб рабіць добрае прад вачамі Маімі і захоўваць пастановы Мае, падобна Давіду, бацьку ягонаму.

І вышыні, якія каля Ерусаліма, направа ад Алейнай гары, якія спарудзіў Саламон, цар Ізраілеў, Астарце, мярзоце Сідонскай, і Хамосу, мярзоце Маавіцкай, і Мілхому, мярзоце Аманіцкай, спаганьбіў цар;

і разбурыў дамы блудныя, якія былі пры храме Гасподнім, дзе жанчыны ткалі вопратку Астарце;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter