Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ТЫСЯЧНІКАЎ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «тысячнікаў» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ТЫСЯЧНІКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўгневаўся Майсей на ваеначальнікаў, тысячнікаў і сотнікаў, якія прыйшлі з вайны,

і было ўсяго золата, якое прынесена ў прынашэньне Госпаду, шаснаццаць тысяч сямсот пяцьдзясят сікляў, ад тысячнікаў і сотнікаў.

І ўзяў Майсей і Элеазар сьвятар золата ад тысячнікаў і сотнікаў, і прынесьлі яго ў скінію сходу, у памяць сыноў Ізраілевых перад Госпадам.

І агледзеў Давід людзей, якія былі зь ім і паставіў над імі тысячнікаў і сотнікаў.

І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў.

І сабраў Амасія Юдэяў і паставіў іх па пакаленьнях пад уладу тысячнікаў і сотнікаў, усіх Юдэяў і Веньямініцянаў, і пералічыў іх ад дваццаці гадоў і вышэй, і аказалася іх трыста тысяч чалавек адборных, якія ходзяць на вайну і трымаюць дзіду і шчыт.

каб пажэрці трупы цароў, трупы моцных, трупы тысячнікаў, трупы коней і верхаўцоў, трупы ўсіх вольнікаў і рабоў, і малых і вялікіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter