Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

АСЬЛЯНЁ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «асьлянё» сустракаецца 12 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

АСЬЛЯНЁ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ён прывяжа да віннога сьцябла асьлянё свае і да сьцябла выборнага віна асьлянётка асьліцы свае. Ён мые ў віне ўборы свае і ў крыві віна адзецьце свае.

Кажучы ім: «Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.

Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх.

І кажа ім: «Ідзіце ў селішча, што супроці вас, і зараз, як увыйдзеце ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторае ніхто яшчэ не садзіўся, адвяжыце яго й прывядзіце.

І яны пайшлі, і знайшлі асьлянё вонках, прывязанае ля варот на ростанях дзьвюх дарогаў, і адвязалі яго.

А некатрыя з тых, што стаялі там, сказалі ім: «Што вы робіце, адвязуеце асьлянё

І прывялі асьлянё Ісусу, і накінулі свае адзецьце на яго; і Ён сеў на ім.

Кажучы: «Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце.

Як жа яны адвязавалі асьлянё, гаспадары сказалі ім:«Нашто адвязуеце асьлянё

І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы адзецьце свае на асьлянё, пасадзілі на яго Ісуса.

Ісус жа, знайшоўшы асьлянё, сеў на яго, як напісана:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter