Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЧАРОДЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «чароды» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Сабілы і Малахава.

ЧАРОДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў: «Што імне даць табе?» І сказаў Якаў: «Не дасі імне нічога. Калі толькі ўчыніш імне гэта, я зьвярнуся і буду пасьціць чароды твае, сьцерагчы:

І азначыў дарогу трох дзён меж сабою і Якавам. І Якаў пасьціў чароды Лабановы, каторыя засталіся.

Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі».

А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова СПАДАРОВАГА, пакінуў слугаў сваіх і чароды свае ў полю.

І сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: «На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?»

Гэтак кажа СПАДАР: "Ізноў на гэтым месцу спустошаным, што безь людзіны й жывёлы, і ў вусіх местах яго будуць сялібы пастухоў, што будуць пасьціць чароды.

Як стогне жывёла, мучыцца чарада статку! бо няма ім пашы, і чароды авец спустошаны.

І чароды будуць класьціся сярод яе, і ўсі зьвяры народаў, і пэлікан а сава на абсадах яе будуць начаваць, у вокнах голас іхны будзе разьлягацца; спустошаньне будзе ў парогах, бо адарвуць кедравую шалёўку іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЧАРОТ →