Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

КАЗЛА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «казла» сустракаецца 13 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі.

КАЗЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І прывядзець Аарон казла, на каторага вынята жэрабя СПАДАРУ, і абрачэць яго на аброк за грэх;

А казла, на каторага вынята жэрабя на адпушчэньне, пастанове жывога перад СПАДАРОМ, каб учыніў перазь яго ласкіўчыненьне, і выпусьце яго на адпушчэньне на пустыню.

І зарэжа казла на аброк за грэх за люд, і ўнясець кроў яго за запінаху, і зробе з крывёй яго тое самое, што зрабіў із крывёю цяляці, і пакропе ёю на века і на перад века.

І выйдзе ён да аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і адзяржыць ласкіўчыненьне, возьме з крыві цяляці а з крыві казла, і паложа на рагі аброчніка наўкола,

І здойсьніўшы адзержаваньне ласкі сьвятыні а будану збору а аброчніку, і прывядзець ён жывога казла,

І ўзложа Аарон абедзьве руццэ свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усі бяспраўі сыноў Ізраелявых а ўсі выступы іхныя а ўсі грахі іхныя, і ўзложа іх на галаву казла, і адашлець із адумысловым чалавекам на пустыню.

І панясець казёл на сабе ўсі бяспраўі іхныя да зямлі аддзеленае, і пашлець ён казла на пустыню.

І тый, хто адводзіў казла на адпушчэньне, мае вымыць адзежу сваю і памыць цела свае ў вадзе, і потым можа ўвыйсьці ў табар.

А цялё за грэх а казла за грэх, каторых кроў унесена была да адзяржаньня ласкі сьвятыні, няхай вынясе вонкі з табару, і спаляць на цяпле скуры іх, і мяса іх, і нечысьць іх.

Сем дзён гатуй кажны дзень казла на аброк за грэх, а яны хай прыгатуюць таксама цялё-бычка а барана бяз гану з авец.

І сем дзён сьвята ён будзе гатаваць усепаленьне СПАДАРУ, сем бычкоў а сем бараноў бяз гану сем дзён што дня, і казла з козаў на аброк за грэх што дня.

І, як я разважаў, вось, казёл ішоў із захаду па відзе ўсяе зямлі і не датыкаўся зямлі; у гэтага казла тырчэў рог меж аччу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter