Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СУПОЎНАЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «супоўнае» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

СУПОЎНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І чацьвертае пакаленьне зьвернецца сюды, бо ня супоўнае бяспраўе Аморэя дагэтуль».

У тым самым часе розум мой зьвярнуўся да мяне, і чэсьць каралеўства майго, вялічча маё а зьзяньне зьвярнуліся імне; і шукалі мяне райцы мае і панове мае, і я ўмацаваўся на каралеўстве сваім, і супоўнае вялічча было дадана імне.

І вераю ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, каторага вы бачыце й знаеце; і вера, што ад Яго, дала яму супоўнае ўздараўленьне гэтае ў прытомнасьці вас усіх.

Пакуль усі ня прыйдзем у суцэльнасьць веры і супоўнае пазнаньне Сына Божага, у мужа вырослага, у меру поўнага росту Хрыстовага;

Каб пацешыліся сэрцы іхныя, задзіночаныя ў міласьці дзеля ўсяго багацьця супоўнае пэўнасьці, разуменьня і поўнага знацьця тайны Бога і Айца і Хрыста,

Зычым жа, каб кажны з вас, дзеля супоўнае пэўнасьці надзеі, выказаваў такую самую рупатлівасьць да канца;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter