І падняў мяне дух, і занёс да ўсходняй брамы сьвятыні ГОСПАДА, зьвернутай на ўсход. І вось, каля ўваходу ў браму былі дваццаць пяць мужоў, сярод якіх я ўбачыў Яазанію, сына Азура, і Пэлятыю, сына Бэнаі, начальнікаў народу.
Выдання перакладаў Антонія Бокуна:
- Новы Запавет і Кніга Прыповесьцяў, 2016.
- Біблія, 2023.
