Першае Пятра 4 разьдзел » 1 Пятра 4:11 — параўнанне версій перакладу Чарняўскага

Чарняўскі: Першае Пятра 4 верш 11

Параўнанне версій перакладу Чарняўскага.

ПАРАЎНАННЕ

Параўнанне версій перакладу Чарняўскага: 1 Пятра 4:11 / 1Пет 4:11


Калі хто прамаўляе (мае дар мовы) — хай гэта будуць словы Божыя. Калі хто паслугуе — хай паслугуе моцай дадзенай яму Богам, так, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Езуса Хрыста. Яму хвала і моц у вякі вечныя.

Калі хто прамаўляе, хай (гаворыць) як словы Божыя; калі хто паслугуе, хай (паслугуе) моцай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Езуса Хрыста, якому хвала і панаваньне ў вякі вечныя. Амэн.

Калі хто прамаўляе, хай гаворыць як словы Божыя; калі хто паслугуе, хай паслугуе сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста: Яму слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.

Калі хто прамаўляе, хай гаворыць як словы Божыя; калі хто паслугуе, хай паслугуе сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста: Яму слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.

Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.

Выдання перакладаў Уладзіслава Чарняўскага:

0. Паводле машынапісы з арыгінала аўтара.
1. Кнiга Роду (1997) 1000 ас. — Менск, Унія, 78 с.
2. Новы Запавет (1999) 1000 ас. — галоўны рэдактар В. Нікіцін, адказны рэдактар А. Бокун. Менск, 464 с.
3. Пяцікніжжа (2002) 300 ас. — пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. Менск, «Юніпак», 250 с.
4. Новы Запавет (2003) 3000 ас. — навуковы рэдактар Жанна Некрашэвіч-Кароткая, літаратурная апрацоўка тэкста Антоні Бокун. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 304 с.
5. Біблія (2012) 4000 ас. — рэдактар Н. Назарава, тэхнічны рэдактар А. Зяньковіч, карэктары В. Назараў, К.
6. Біблія (2017) — навуковае рэдагаванне — Жанна Некрашэвіч-Кароткая і Джон Элволд, рэдактар А. А. Зяньковіч, карэктары: Н. Б. Назарава, В. Ф. Назараў, К. Н. Дзмітрыенка, Ю. В. Зяньковіч. 2 версіі — кананічная і з некананічнымі кнігамі. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter