4-я царстваў 1 верш » 4 царстваў 1:16 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 1 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 1:16 / 2Цар 1:16

Filter: all
І сказаў яму: так кажа Гасподзь: за тое, што ты пасылаў пасланцаў пытацца ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага, быццам у Ізраілі няма Бога, каб папытацца пра слова Ягонае, — з пасьцелі, на якую ты лёг, ня сыдзеш зь яе, а памрэш.

і прамовіў да яго: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты паслаў пасланцоў пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону, нібыта няма Бога ў Ізраіля, каб пытацца пра слова Ягонае, з ложку, на якім ляжыш, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш”».

і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што ты паслаў пасланцоў раіцца да Бэльзэбула, бога Акарона, як быццам не было Бога ў Ізраэлі, ад Якога ты мог бы даведацца слова Яго, з ложка, на якім ляжыш, не падымешся, але напэўна памрэш”».

І казаў яму: «Гэтак кажа СПАДАР: "За тое, што ты пасылаў пасланцоў пытацца ў Ваал-Зэвува, бога Экронскага, быццам няма Бога ў Ізраелю, каб пытацца слова Ягонага, — з пасьцелі, на каторую ты ўзышоў, ня зыйдзеш ізь яе, але сьмерцю памрэш"».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter