4-я царстваў 5 верш » 4 царстваў 5:18 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 5 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 5:18 / 2Цар 5:18

Filter: all
толькі вось у чым хай даруе Гасподзь рабу твайму: калі пойдзе гаспадар мой у дом Рымона на пакланеньне там і абапрэцца на руку маю, і пакланюся я ў доме Рымона, дык, за маё пакланеньне ў доме Рымона, хай даруе Гасподзь рабу твайму ў гэтым выпадку.

Адно толькі няхай прабачыць ГОСПАД слузе твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у дом Рымона, каб пакланіцца там, ён абапіраецца на руку маю, і тады я мушу пакланіцца ў доме Рымона. Калі я буду пакланяцца ў доме Рымона, няхай даруе ГОСПАД слузе твайму гэта».

Адно толькі хай прабачыць Госпад паслугачу твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у храм Рэмона, каб пакланіцца там, і калі апіраецца ён на маё плячо, я таксама мушу пакланіцца ў храме Рэмона, калі ён будзе пакланяцца ў тым жа месцы. Хай даруе Госпад мне, паслугачу твайму, гэта».

Адно во ў чым хай даруе СПАДАР слузе твайму: як пойдзе спадар мой да дому Рымона на кланяньне там, і апрэцца на руку маю, і пакланюся я ў доме Рымона, хай даруе СПАДАР слузе твайму ў гэтым прылучаю».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter