4-я царстваў 5 верш » 4 царстваў 5:8 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 5 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 5:8 / 2Цар 5:8

Filter: all
Калі пачуў Елісей, чалавек Божы, што цар Ізраільскі падраў вопратку на сабе, дык паслаў сказаць цару: навошта ты падраў вопратку на сабе? хай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраіле.

І сталася, калі пачуў Элісэй, чалавек Божы, што валадар Ізраіля разьдзёр шаты свае, ён паслаў да валадара, кажучы: «Навошта разьдзёр ты шаты свае? Няхай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраілі».

Калі аб гэтым даведаўся Элісей, чалавек Божы, што цар Ізраэля раздзёр шаты свае; ён паслаў яму паведаміць: «Навошта раздзёр ты шаты свае? Хай прыходзіць ён да мяне і хай даведаецца, што ёсць прарок у Ізраэлі».

Як пачуў Елісэй, чалавек Божы, што кароль Ізраельскі разьдзер адзежу сваю, то паслаў сказаць каралю: «Чаму ты разьдзер адзежу сваю? Няхай ён прыйдзе да мяне, і даведаецца, што ё прарока ў Ізраелю».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter