4-я царстваў 8 верш » 4 царстваў 8:9 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 8 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 8:9 / 2Цар 8:9

Filter: all
І пайшоў Азаіл насустрач яму, і ўзяў дарунак у рукі свае і ўсяго найлепшага ў Дамаску, колькі могуць несьці сорак вярблюдаў, і прыйшоў і стаў перад абліччам ягоным, і сказаў: сын твой Вэнадад, цар Сірыйскі, паслаў мяне да цябе папытацца: ці папраўлюся я ад гэтай хваробы?

І пайшоў Хазаэль на спатканьне [з Элісэем], і ўзяў дары ў рукі свае, і ўсе багацьці Дамаску наладаваў на сорак вярблюдаў. І прыйшоў ён, і стаў перад абліччам ягоным, і сказаў: «Сын твой Бэн-Гадад, валадар Сірыі, паслаў мяне да цябе, кажучы: “Ці я ачуняю з хваробы гэтай?”»

І пайшоў Газаэль насустрач Элісею, маючы з сабой дары і ўсе багацці Дамаска, цяжарам на сорак вярблюдаў. І прыйшоў ён, і стаў перад ім, і сказаў: «Сын твой Бэнадад, цар Сірыі, паслаў мяне да цябе спытаць: “Ці я падымуся з гэтае хваробы сваёй?”»

І пайшоў Газаель наўпярэймы яму, і ўзяў дар у руку сваю і ўсяго найлепшага ў Дамашку — наклад на сорак вярблюдоў, і прышоў, і стаў перад відам ягоным, і сказаў: «Сын твой Вен-Гадад, кароль Арамскі, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Ці ачуняю я ад гэтае хваробы?"».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter