1-я летапісаў 19 верш » 1 летапісаў 19:2 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 19 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 19:2 / 1Пар 19:2

Filter: all
І сказаў Давід: зраблю я міласьць Анону, сыну Наасаваму, за дабрадзейства, якое бацька ягоны зрабіў мне. І паслаў Давід паслоў суцешыць яго ў бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давідавы ў зямлю Аманіцкую, да Анона, каб суцешыць яго.

І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, бо бацька ягоны зьявіў мне міласэрнасьць». І паслаў Давід пасланцоў пацешыць яго па бацьку ягоным. І прыйшлі слугі Давіда ў зямлю сыноў Амона да Хануна, каб пацешыць яго.

І сказаў Давід: «Акажу зычлівасць Ханону, сыну Нааса; бацька бо яго быў спагадлівы да мяне». Ды выправіў Давід пасланнікаў, каб суцешыць яго дзеля смерці бацькі яго. Калі пасланнікі Давіда прыбылі ў зямлю аманіцян, каб суцешыць Ханона,

І сказаў Давід: «Выкажу я зычлівасьць Гануну Нагашонку, бо айцец ягоны зрабіў імне зычлівасьць». І паслаў Давід паслоў пацешыць яго па айцу ягоным. І прышлі слугі Давідавы да зямлі сыноў Амонавых, да Гануна, пацешыць яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter