1-я летапісаў 27 верш » 1 летапісаў 27:1 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 27 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 27:1 / 1Пар 27:1

Filter: all
Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.

Сыны Ізраіля паводле ліку іхняга, галовы [дамоў] бацькоў, і начальнікі тысячаў і сотняў, і наглядчыкі іхнія, што паслугавалі валадару ў-ва ўсіх справах харугваў, якія прыходзілі і выходзілі месяц у месяц, усе месяцы году. Кожная харугва — дваццаць чатыры тысячы.

А сыны Ізраэля па іх ліку: кіраўнікі родаў, тысячнікі і сотнікі ды валадары, якія служылі цару са сваімі дружынамі, прыходзячы і адыходзячы штомесячна на працягу года, кожная дружына налічвала чатыры тысячы.

І во сынове Ізраелявы подле ліку іх, галоўныя айцове а вайводцы тысячаў а сотняў і ўраднікі іхныя, што паслугавалі каралю ў кажнай справе радоўкамі, каторыя ўходзілі й выходзілі кажны месяц, усі месяцы году, кажны рад дваццаць чатыры тысячы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter