1-я летапісаў 5 верш » 1 летапісаў 5:18 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 5 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 5:18 / 1Пар 5:18

Filter: all
У нашчадкаў Рувіма і Гада і паўплемя Манасіінага было людзей ваяўнічых, мужоў, якія носяць шчыт і меч, страляюць з лука і прывучаных да бітвы, сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят, якія выходзяць на вайну.

Сыноў Рубэна і Гада, і паловы калена Манасы, сыноў мужных, мужоў, якія носяць шчыт і меч і страляюць з луку, і спрактыкаваных у бітвах, [было] сорак чатыры тысячы сямсот шэсьцьдзясят тых, што выходзілі як войска.

У сыноў Рубэна і Гада і паловы пакалення Манасы было людзей баявых, якія насілі шчыт і меч, і стралялі з лука, і былі навучаныя для бою, сорак чатыры тысячы семсот шэсцьдзесят, якія выходзяць на бітву;

Сыноў Рувінавых а Ґадовых а палавіцы плямені Манасавага, сыноў харобрых, мужоў, шчыт а меч носячых, лукам страляючых, навытыраных да вайны, сорак чатыры тысячы сямсот шасьцьдзясят, што йшлі да войска.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter