2-я летапісаў 13 верш » 2 летапісаў 13:9 — параўнанне перакладаў.

2-я летапісаў 13 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 летапісаў 13:9 / 2Пар 13:9

Filter: all
Ці ня вы выгналі сьвятароў Гасподніх, сыноў Аарона, і лявітаў, і паставілі ў сябе сьвятароў, якія ў народаў іншых земляў? Кожны, хто прыходзіць для пасьвячэньня свайго зь цялём і зь сямю баранамі, робіцца ў вас сьвятаром фальшывых багоў.

Ці ж ня вы выгналі сьвятароў ГОСПАДА, сыноў Аарона, і лявітаў, і нарабілі для сябе сьвятароў, як [робяць] народы земляў [гэтых]? Кожны, хто прыходзіць, каб напоўніць руку сваю, з цялём, маладым бычком і з сямёма баранамі, становіцца сьвятаром для таго, хто ня ёсьць Богам.

І выгналі вы святароў Госпадавых, сыноў Аарона, і левітаў, і паставілі сабе святароў, як пагане земляў. Кожны, хто прыходзіць і пасвячае руку сваю на быку з быкоў і на сямі баранах, становіцца ў вас святаром тых, хто не ёсць багі.

Ці ня вы выгналі сьвятароў СПАДАРОВЫХ, сыноў Ааронавых, і Левітаў, і нарабілі сьвятароў падобна да народаў земляў? Хто прыходзе да пасьвячэньня свайго зь цялём-бычком а ізь сяма баранамі, можа быць сьвятаром таму, хто ня Бог.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter