Нээміі 9 верш » Нээміі 9:26 — параўнанне перакладаў.

Нээміі 9 верш 26

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Нээміі 9:26 / Неям 9:26

Filter: all
і зрабіліся ўпартыя і ўзбурыліся супроць Цябе: і занядбалі закон Твой, забівалі прарокаў Тваіх, якія ўмаўлялі іх зьвярнуцца да Цябе, і рабілі вялікія абразы.

І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.

Але ўгнявілі яны Цябе, і ўзбунтаваліся супраць Цябе, і пакінулі закон Твой; і пазабівалі прарокаў Тваіх, якія ім нагадвалі, каб вярнуліся да Цябе: ды дапусціліся вялікіх блюзненняў.

Але яны спрацівіліся а збунтаваліся супроці Цябе, і закінулі Права Твае за хрыбет свой, і забівалі прарокаў Тваіх, каторыя сьветчылі супроці іх, каб навярнуць іх да Цябе, і зрабілі вялікія блявузґаньні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter