Ёва 1 верш » Ёва 1:17 — параўнанне перакладаў.

Ёва 1 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёва 1:17 / Ёв 1:17

Filter: all
Яшчэ ён гаварыў, як прыходзіць другі і кажа: Халдэі сталі трыма атрадамі і кінуліся на вярблюдаў і забралі іх, а хлопчыкаў пабілі вастрыём меча; і ўратаваўся толькі я адзін, каб абвясьціць табе.

І калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў іншы і сказаў: «Халдэйцы сабралі тры дружыны, напалі на вярблюдаў і пагналі іх, а слугаў мячом пазабівалі. Я адзін уцёк, каб паведаміць табе».

Але калі і гэты яшчэ гаварыў, прыбыў іншы і сказаў: «Халдэі сабралі тры дружыны і напалі на вярблюдаў і пазабіралі іх, а паслугачоў пазабівалі мечам, і я адзін уцёк, каб паведаміць табе».

Яшчэ ён гукаў, як прыходзе другі й кажа: «Хальдэі разьлягліся трыма аддзеламі, і кінуліся на вярблюды, і ўзялі іх, і дзяцюкоў забілі лязом мяча; і толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter