Ёва 16 верш » Ёва 16:4 — параўнанне перакладаў.

Ёва 16 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ёва 16:4 / Ёв 16:4

Filter: all
І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;

І я падобна як вы гаварыў бы, калі б было ў душы вашай тое, што ў маёй. І вёў бы я пра вас гаворку, і ківаў бы на вас галавой сваёй,

Мог і я гаварыць падобна, як вы, ды няхай бы душа ваша была на месцы маёй душы. Распачаў бы я да вас прамову і ківаў бы на вас галавою сваёй,

І я мог бы таксама гукаць, як вы, калі б душа вашая была на месцу душы мае; прылучыўся б да вас мовамі й ківаў бы на вас галавою сваёю;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter