Выхад 14 верш » Выхад 14:4 — параўнанне перакладаў.

Выхад 14 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 14:4 / 14:4

Filter: all
А Я напоўню чэрствасьцю сэрца фараону, і ён пагоніцца за імі, і пакажу славу Маю на фараоне і на ўсім войску ягоным; і ўведаюць Егіпцяне, што Я Гасподзь. І зрабілі так.

І Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным; і пазнаюць Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД». І зрабілі гэтак.

І Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён будзе пераследаваць вас, і Я ўслаўлюся на фараоне і на ўсім войску яго; і хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад». Яны так і зрабілі.

Я закаляню сэрца Фараонава, і ён пажанецца за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным; і пазнаюць Ягіпцяне, што Я — СПАДАР». І зрабілі гэтак.

И ожесточу серце его, и поженется за вами, и буду прославенъ о фараоне и о всехъ воехъ его. И познають Египтяне, яко Азъ есмъ Господь!» И вчинили суть тако.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter