Выхад 14 верш » Выхад 14:8 — параўнанне перакладаў.

Выхад 14 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 14:8 / 14:8

Filter: all
І ачарсьцьвіў Гасподзь сэрца фараону, цару Егіпецкаму, і ён пагнаўся за сынамі Ізраілевымі; а сыны Ізраілевыя ішлі пад рукою высокаю.

І зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю.

І зрабіў Госпад цвёрдым сэрца фараона, цара Егіпта, і ён пачаў пераследаваць сыноў Ізраэля; але яны выйшлі пад рукою ўзвышняю.

І закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, караля ягіпецкага, і ён пагнаўся за сынамі Ізраелявымі; а сынове Ізраелявы вышлі пад рукою высокаю.

И затвердилъ естъ Господь серъце фараона, царя Египетскаго, и стигаше сыны Ізраилевы, ониже исхожаху рукою высокою.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter