Выхад 28 верш » Выхад 28:12 — параўнанне перакладаў.

Выхад 28 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 28:12 / 28:12

Filter: all
і пакладзі два камені гэтыя на нарамнікі эфода; гэта камяні на памяць сынам Ізраілевым; і будзе Аарон насіць імёны іх перад Госпадам на абодвух плячах сваіх дзеля памяці.

І паложыш абодва камяні гэтыя на нараменьнікі эфоду як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, і будзе насіць Аарон імёны іхнія перад абліччам ГОСПАДА на абодвух плячах сваіх як напамін.

і два гэтыя камяні памясці наверсе, на завязках эфода, гэта камяні на памяць сынам Ізраэля. І хай Аарон носіць імёны іх перад Госпадам на абодвух рамёнах сваіх дзеля памяці.

І палажы два камяні гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.

и положиши на обу боку плаща жеръцева паметь двунадесети сынов Ізраилевых, и носити будеть Ааронъ имена их пред Господемъ на обу рамену для припоминания.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter