Выхад 33 верш » Выхад 33:1 — параўнанне перакладаў.

Выхад 33 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 33:1 / 33:1

Filter: all
І сказаў Гасподзь Майсею: ідзі, ідзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай, у зямлю, пра якую Я запрысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: нашчадкам тваім дам яе;

І прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, узыйдзі адгэтуль ты і народ, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай, у зямлю, пра якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.

І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі, выйдзі з гэтага месца, ты і народ твой, які вывеў ты з зямлі Егіпецкай у зямлю, якою Я пакляўся Абрагаму, Ізааку і Якубу, кажучы: “Дам яе семю твайму”.

І гукаў СПАДАР Масею: «Пайдзі, узыйдзі адгэтуль ты а люд, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, да зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: "Насеньню твайму дам яе".

Тогда рече Господь к Моисею: «Иди и въступи от места сего ты и людие твои, ихже вывел еси з земли Египетское в землю, о нейже кляхся Аврааму, Ісааку и Якову, глаголя: Племени вашему дам ю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter