Выхад 39 верш » Выхад 39:1 — параўнанне перакладаў.

Выхад 39 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 39:1 / 39:1

Filter: all
А з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны зрабілі яны службовую вопратку, дзеля слугаваньня ў сьвятыні; зрабілі таксама сьвяшчэнную вопратку Аарону, як загадаў Гасподзь Майсею.

А з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну зрабілі яны службовыя адзеньні для служэньня ў сьвятыні; і зрабілі адзеньні сьвятыя для Аарона, як загадаў ГОСПАД Майсею.

А з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і вісону зрабілі яны тканыя шаты на служэнне ў святыні. І зрабілі святыя шаты для Аарона, як загадаў Госпад Майсею.

А з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны зрабілі яны службовыя адзецьці да служэньня ў сьвятыні; і зрабілі сьвятыя адзецьці Аарону, як расказаў СПАДАР Масею.

Уделал и ризы жреческие, в няже облачашеся Ааронъ, внегда служити имеаше во Святыни, съ злата тягненаго, с шолку синего и черчетаго и лну белого, якоже повеле Господь Моисееви.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter