Выхад 5 верш » Выхад 5:21 — параўнанне перакладаў.

Выхад 5 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 5:21 / 5:21

Filter: all
і сказалі ім: хай бачыць і судзіць вас Гасподзь за тое, што вы зрабілі нас ненавісьнікамі ў вачах фараонавых і рабоў ягоных і далі ім меч у рукі, каб забіць нас.

і сказалі ім: «Няхай узгляне ГОСПАД на вас і асудзіць, бо вы зрабілі нас агіднымі ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных, і далі меч у рукі іхнія, каб забіць нас».

і сказалі ім: «Хай бачыць Госпад вас і асудзіць, бо вы зрабілі, каб дух наш быў непрыемны для фараона і паслугачоў яго; і далі яму меч, каб забіваць нас».

І сказалі ім: «Няхай глядзіць СПАДАР на вас і судзе, бо вы зрабілі нас непахнючымі ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных, каб даць меч у рукі іх забіць нас».

и рекоша к нимъ: «Да видить Господь и судить вамъ, яко проспради сте насъ предъ фараономъ и предъ мужи его и дали есте мечь в руце его погубити насъ»a.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter