Ісаі 1 верш » Ісаі 1:4 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 1 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 1:4 / Іс 1:4

Filter: all
О, народзе грэшны, народзе пад цяжкімі беззаконьнямі, ліхадзейскае племя, сыны пагібельныя! Пакінулі Госпада, заняхаілі Сьвятога Ізраілевага, — павярнуліся назад.

Гора табе, народ грэшны, народ, абцяжараны беззаконьнем, насеньне ліхадзейскае, сыны сапсутасьці! Вы пакінулі ГОСПАДА, пагардзілі Сьвятым Ізраіля, павярнуліся сьпінай [да Яго].

Гора народу грэшнаму, народу, абцяжаранаму беззаконнем, племю разбэшчанаму, дзецям пагібельным! Яны пакінулі Госпада, пагардзілі Святым Ізраэлевым, павярнуліся спіной.

Гора народу грэшнаму, люду ацяжаранаму бяспраўям, насеньню ліхадзеяў, сыном згубцаў: яны пакінулі СПАДАРА, пагрэбавалі сьвятым Ізраелявым, адчураліся, пайшлі назад.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter