Ісаі 44 верш » Ісаі 44:13 — параўнанне перакладаў.

Ісаі 44 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісаі 44:13 / Іс 44:13

Filter: all
Цясьляр, сьсекшы дрэва, праводзіць па ім лінію, вострым канцом прылады робіць на ім абрыс, потым абрабляе яго разцом і акругляе яго, і вырабляе зь яго вобраз чалавека прыгожага выгляду, каб паставіць яго ў доме.

Цясьляр на дрэве расьцягвае [меральны] шнур, выразае рыльцам [ідала], выдзёўбвае долатам і крэсьліць цыркулем, і робіць яго на падабенства чалавека, чалавека прыгожага, каб паставіць яго ў доме.

Разьбяр робіць памеры, расчэрчвае яго палачкай, выдзёўбвае долатам і крэсліць цыркулем па ім на падабенства мужа, прыгожага чалавека, і ён застанецца ў доме.

Сталяр нацягнуў шнюр і пазначыў яго алавянікам, ухармаваў яго долатам, абрысаваў яго цыркулям і зрабіў яго подле хвігуры людзіны, подле харашыні чалавека, каб мог быць у доме.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter