Ераміі 3 верш » Ераміі 3:2 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 3 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 3:2 / Іер 3:2

Filter: all
Узьвядзі вочы твае ўгору і паглядзі, дзе не блудадзеялі з табою? Пры дарозе сядзела ты дзеля іх, як Аравіцянін у пустыні, і апаганіла зямлю блудам тваім і хітрынай тваёю.

Падымі вочы твае на ўзгоркі і паглядзі, дзе [месца], на якім бы ты не лажылася для распусты? Пры шляхах сядзела ты, [чакаючы] на іх, як Араб у пустыні, і апаганіла зямлю распустаю тваёй і ліхотаю тваёй.

Падымі вочы свае на ўзгоркі і паглядзі: дзе месца, на якім бы ты не ляжала ў распусце? Пры дарогах сядзела ты, чакаючы іх, як араб на пустыні, і спаганіла зямлю сваю распустаю сваёй і ліхотай сваёй.

Узьнімі вочы свае на ўзвышшы і глянь, ідзе ты не чужаложыла. На дарогах ты сядзела дзеля іх, як Арабін на пустыні, і ўпаганіла зямлю бязулствам сваім а ліхадзействам сваім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter