Ераміі 40 верш » Ераміі 40:15 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 40 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 40:15 / Іер 40:15

Filter: all
Тады Янан, сын Карэеў, сказаў Гадоліі патайна ў Масіфе: «дазволь мне, і я пайду і заб’ю Ісмаіла, сына Натаніі, і ніхто не даведаецца; навошта дапускаць, каб ён забіў цябе, і каб усе Юдэі, што сабраліся да цябе, расьсеяліся, і каб загінула рэшта Юдава»?

А Ёханан, сын Карэаха, сказаў патаемна Гедаліі ў Міцпе, кажучы: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Нэтаніі, і ніхто ня будзе ведаць. Навошта ён мае забраць душу тваю, і ўсе Юдэі, якія зараз сабраўшыся пры табе, расьцярушацца, і загіне рэшта Юды?»

А Ёханан, сын Карэя, сказаў патаемна Гадаліі ў Міцпе так: «Я пайду і заб’ю Ізмаэля, сына Натаніі, так што ніхто не даведаецца. Навошта мае ён душу тваю знішчыць? Бо ўсе жыхары Юды, якія зараз сабраны пры табе, разбягуцца, і гэтак прападзе рэшта Юды».

І Ёганан Карэажонак патай казаў Ґедалі ў Міцпе, кажучы: «Дазволь, калі ласка, імне пайсьці й забіць Ізмайлу Нефанёнка, і ніхто ня будзе ведаць: чаму ён мае забіць цябе, і разьвеецца астача Юдэі, што зьберліся да цябе, і загіне астача Юдэі?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter