Ераміі 41 верш » Ераміі 41:8 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 41 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 41:8 / Іер 41:8

Filter: all
Але знайшліся сярод іх дзесяць чалавек, якія сказалі Ісмаілу: «не забівай нас, бо ў нас ёсьць у полі схаваныя скарбы з пшаніцаю і ячменем, і алеем і мёдам». І ён утрымаўся і не забіў іх зь іншымі братамі іхнімі.

І знайшлося дзесяць чалавек сярод іх, і яны сказалі Ізмаэлю: «Не забівай нас, бо маем у полі схаваныя запасы: пшаніцу, ячмень, алей і мёд». І ён спыніўся, і не забіў іх разам з братамі іхнімі.

І знайшліся паміж іх дзесяцёра мужоў, якія сказалі Ізмаэлю: «Не забівай нас, бо маем у полі схаваныя запасы: пшаніцу, ячмень, алей і мёд». Дык стрымаўся ён і не забіў іх разам з братамі іх.

Было, адылі, меж іх дзесяцёх чалавекаў, што сказалі Ізмайлу: «Не забівай, бо мы маем скарбы ў полю, пшонку а ячмень а аліву а мёд»; дык ён узьдзержаўся й не забіў іх памеж братоў іхных.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter