Ераміі 44 верш » Ераміі 44:8 — параўнанне перакладаў.

Ераміі 44 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ераміі 44:8 / Іер 44:8

Filter: all
гневаючы Мяне вырабам рук сваіх, каджэньнем іншым багам у зямлі Егіпецкай, куды вы прыйшлі жыць, каб загубіць сябе і зрабіцца праклёнам і паганьбеньнем ва ўсіх народаў зямлі?

Навошта вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук вашых, калі кадзіце багам чужым у зямлі Эгіпецкай, куды вы прыйшлі, каб там пасяліцца, каб былі вы зьнішчаныя і каб сталіся праклёнам і пасьмешышчам для ўсіх народаў зямлі?

Чаму вы правакуеце Мяне ўчынкамі рук вашых, складаючы ахвяры чужым багам у зямлі Егіпецкай, каб вас рассыпала і каб былі вы на праклён і на здзек для ўсіх народаў зямлі?

Нашто вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, кадзячы іншым багом у зямлі Ягіпецкай, куды вы прышлі жыць, каб загубіць самых сябе і каб вы былі праклёнам а ганьбаю ў вусіх народаў зямлі?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter