Езэкііля 16 верш » Езэкііля 16:45 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 16 верш 45

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 16:45 / Ез 16:45

Filter: all
Ты — дачка ў маці твае, якая кінула мужа свайго і дзяцей сваіх, і ты — сястра ў сёстраў тваіх, якія кінулі мужоў сваіх. Маці ваша Хэтэянка, і бацька ваш Амарэй.

Ты — дачка маці тваёй, якая здрадзіла мужу свайму і сынам сваім, і ты — сястра сёстраў тваіх, якія здрадзілі мужам сваім і сынам сваім. Маці вашая — Хетка, а бацька ваш — Амарэец.

Сапраўды, ты — дачка сваёй маці, якая пагрэбавала сваім мужам і сваімі дзецьмі; і ты — сястра сваіх сясцёр, якія пагрэбавалі сваімі мужамі і сваімі дзецьмі. Маці ваша была хетэйка, а бацька ваш — амарэй.

Ты — дачка маці свае, што брыдзілася мужам сваім і дзецьмі сваімі, і ты — сястра над сёстрамі тым, што брыдзіліся мужамі сваімі й дзецьмі сваімі. Маці твая Гэцічанка і айцец твой Аморэй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter