Езэкііля 16 верш » Езэкііля 16:47 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 16 верш 47

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 16:47 / Ез 16:47

Filter: all
Але ты і ня іхнімі шляхамі хадзіла і не паводле іхніх мярзотаў чыніла; гэтага было мала; ты паводзілася распусьней за іх на ўсіх шляхах тваіх.

Толькі кароткі час не хадзіла ты шляхамі іхнімі і не чыніла брыдотаў іхніх, а пасьля рабіла горш за іх на ўсіх шляхах тваіх.

Але ты не хадзіла шляхамі іх, ані рабіла паводле злачынстваў іх; як быццам гэтага было мала, ты рабіла горшыя злачынствы, чым яны, ва ўсіх шляхах тваіх.

Ты, адылі, не хадзіла па дарогах іхных і не рабіла подле агідаў іхных, але быццам вельма мала было табе іхнага, ты папсавалася болей за іх на ўсіх дарогах сваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter