Езэкііля 20 верш » Езэкііля 20:39 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 20 верш 39

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 20:39 / Ез 20:39

Filter: all
А вы, доме Ізраілеў, — так кажа Гасподзь Бог, — ідзеце кожны да сваіх ідалаў і служэце ім, калі Мяне ня слухаецеся, але не апаганьвайце болей сьвятога імя Майго дарункамі вашымі і ідаламі вашымі,

Дык вось, дом Ізраіля, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Няхай кожны ідзе служыць ідалам сваім. Але потым будзеце слухаць Мяне і ўжо больш ня будзеце паганіць імя Майго сьвятога ахвярамі вашымі і ідаламі вашымі.

Ды вось, дом Ізраэля, гэта кажа Госпад Бог: “Хай кожны ідзе за сваімі ідаламі і служыць ім. Але потым ці не будзеце слухаць Мяне і ці ўжо болей не будзеце апаганьваць Маё святое імя вашымі ахвярамі і вашымі ідаламі?

Узглядам вас, доме Ізраеляў, — гэтак кажа Спадар СПАДАР: — ідзіце, служыце кажны балваном сваім і потым, бо вы ня слухаеце Мяне, але наперад сьвятога імені Майго ня будзеньце дарамі а балванамі сваімі;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter