Езэкііля 21 верш » Езэкііля 21:22 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 21 верш 22

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 21:22 / Ез 21:22

Filter: all
У правай руцэ ў яго варажба: «у Ерусалім», дзе трэба паставіць тараны, разамкнуць на пабоішча вусны, узьнесьці голас на ваенны крык, падвесьці тараны пад брамы, насыпаць вал, пабудаваць абложныя вежы.

У правай руцэ ягонай прадказаньне: “Ерусалім”, каб паставіць тараны, адкрыць вусны ў крыку баявым, узь- няць голас гармідару ваеннага, паставіць тараны супраць брамаў, насыпаць вал і збудаваць вежы.

У яго правай руцэ прароцтва пра Ерузалім: каб паставіў ён тараны, каб адчыніў вусны дзеля забойства, каб падняў крык баявы, каб паставіў тараны супраць брам, каб насыпаў вал, каб збудаваў вежы.

У правую руку ягоную пала жэрабя варажбітова на Ерузалім, каб выставіць тараны, адчыніць вусны на ўбіўства, узьняць галосную крыкню, прызначыць тараны супроці брамаў, насыпаць вал, збудаваць абложныя вежы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter