Езэкііля 29 верш » Езэкііля 29:18 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 29 верш 18

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 29:18 / Ез 29:18

Filter: all
сыне чалавечы! Навухаданосар, цар Вавілонскі, стаміў сваё войска вялікаю працаю каля Тыра; усе галовы аблыселі і ўсе плечы сьцёртыя; а ні яму, а ні войску ягонаму няма ўзнагароды ад Тыра за працу, якую ён паклаў супроць яго.

«Сыне чалавечы, Навухаданосар, валадар Бабілонскі, даў войску свайму працу супраць Тыру; кожная галава палысела і кожнае плячо агалела, але ані ён, ані войска ягонае не атрымалі ад Тыру ўзнагароды за працу, якую выканалі супраць яго.

«Сын чалавечы, Набукаданосар, цар Бабілона, даў свайму войску цяжкую працу супраць Тыра; кожная галава палысела, і кожнае плячо стамілася, і ні ён, ані яго войска не атрымалі ад Тыра ўзнагароды за цяжкую працу, якую выканалі супраць яго.

«Сыну людзкі! Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ацяжарыў войска сваё цяжкою работаю супроці Тыру: кажнага галава вылысела, і кажнага плячо абмулена, і заплаты ня было ані яму, ані войску ягонаму ад Тыру за работу, каторую ён рабіў яму».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter