Езэкііля 38 верш » Езэкііля 38:20 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 38 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 38:20 / Ез 38:20

Filter: all
І затрымцяць ад аблічча Майго рыбы марскія і птушкі нябесныя, і зьвяры польныя і ўсе паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі, якія на ўлоньні зямлі, і абваляцца горы і ўпадуць уцёсы, і ўсе сьцены ўпадуць на зямлю.

І задрыжаць перад абліччам Маім рыбы марскія і птушкі нябесныя, зьвяры палявыя і ўсё, што поўзае па зямлі, і ўсе людзі, якія на абліччы зямлі. І будуць зруйнаваныя горы, і заваляцца стромыя [скалы], і ўсе муры ўпадуць на зямлю.

і перада Мной будуць дрыжаць рыбы марскія і птушкі ў паветры, і звяры палявыя, і ўсякі паўзун, які рухаецца па зямлі, ды ўсе людзі, якія на паверхні зямлі; і горы палопаюцца, і скалы заваляцца, і ўсе муры ўпадуць на зямлю”.

Ажно задрыжыць на прытомнасьць Маю рыба морская і птушкі нябёсныя і зьвяры палявыя, і ўсі паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі, што на відзе зямлі, і разваляцца горы, і зваляцца стромы, і кажная сьцяна зваліцца на зямлю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter