Езэкііля 44 верш » Езэкііля 44:24 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 44 верш 24

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 44:24 / Ез 44:24

Filter: all
Пры спрэчных справах яны павінны прысутнічаць у судзе і паводле статутаў Маіх судзіць іх, і сачыць за законамі Маімі і за пастановамі Маімі пра ўсе сьвяты Мае і сьвята захоўваць суботы Мае.

У справах спрэчных яны стануць, каб судзіць у судзе і судом Маім, судзячы, судзіць іх. І будуць захоўваць закон Мой і пастановы Мае ў-ва ўсіх урачыстасьцях Маіх, і суботы Мае будуць сьвяціць.

І калі будзе справа спрэчная, маюць яны засядаць у судзе і развязваць справы паводле законаў Маіх; маюць пільнаваць законы Мае і пастановы Мае ва ўсіх урачыстасцях Маіх ды святкаваць суботы Мае.

І ў сьпярэчцы маюць стаць на суд, і подле судоў Маіх хай судзяць, і маюць дзяржаць правы Мае а ўставы мае на ўсіх урочыстых зборах Маіх, і маюць сьвяціць сыботы Мае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter