Езэкііля 45 верш » Езэкііля 45:5 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 45 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 45:5 / Ез 45:5

Filter: all
Дваццаць пяць тысяч трысьцін даўжыні і дзесяць тысяч шырыні будуць належаць Лявітам, службітам храма, як іх валоданьне для пражытку іхняга.

І [абшар] даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў] будзе для лявітаў, якія служаць пры Доме гэтым; для іх на ўласнасьць дваццаць пакояў.

А абшар даўжынёй у дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёй у дзесяць тысяч прутоў будзе належаць левітам, якія спаўняюць службу пры доме; гэта месца мае быць іх уласнасцю разам з гарадамі на пражыванне.

І дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі таксама будзе Левітам, службітом дому, каб мелі сабе на дзяржаву пад дваццаць пакояў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter