Езэкііля 48 верш » Езэкііля 48:13 — параўнанне перакладаў.

Езэкііля 48 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Езэкііля 48:13 / Ез 48:13

Filter: all
І Лявіты атрымаюць таксама каля сьвятарскай мяжы дваццаць пяць тысяч у даўжыню і дзесяць тысяч трысьцін у шырыню; уся даўжыня дваццаць пяць тысяч, а шырыня дзесяць тысяч трысьцін.

А лявіты маюць [частку] побач з часткай сьвятароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырынёю ў дзесяць тысячаў [прутоў], разам доўгая на дваццаць пяць тысячаў [прутоў] і шырокая на дзесяць тысячаў [прутоў].

але і левітам падобна мае належаць частка адпаведная межам святароў, даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч прутоў і шырынёю ў дзесяць тысяч прутоў, цалкам даўжынёю ў дваццаць пяць тысяч і шырынёю ў дваццаць тысяч прутоў;

І супроці граніцы сьвятароў Левітам дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі; уся даўжыня дваццаць пяць тысячаў, а шырыня дзесяць тысячаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter