Данііла 10 верш » Данііла 10:19 — параўнанне перакладаў.

Данііла 10 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 10:19 / Дан 10:19

Filter: all
і сказаў: «ня бойся, муж любасны! мір табе, будзь мужны, будзь мужны!» І калі ён гаварыў са мною, я ўмацаваўся і сказаў: «кажы, спадару мой; бо ты ўмацаваў мяне».

і сказаў: «Ня бойся, муж найкаштоўнейшы! Супакой табе! Будзь цьвёрды і будзь моцны!» І калі ён гаварыў да мяне, я ўмацаваўся і сказаў: «Кажы, пане мой, бо ты ўмацаваў мяне».

і сказаў: «Не бойся, чалавек пажаданняў; супакой табе! Узмацуйся і будзь дужы». І калі ён гаварыў са мною, я падужэў і казаў: «Гавары, гаспадару, са мною, бо ўздужыў ты мяне».

І сказаў: «Ня бойся, жаданы мужу! супакой табе; мацуйся а мацуйся». І як ён казаў імне, я падужэў і сказаў: «Кажы, спадару мой, бо ты пасіліў мяне».

і сказаў: — ня бойся, вельмі прымны муж, мір табе; узмацуйся, ўзмацуйся. І калі ён гаварыў са мною я ўзмацаваўся і сказаў: — гавары, валадару мой, бо ты ўзмацаваў мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter