Данііла 6 верш » Данііла 6:13 — параўнанне перакладаў.

Данііла 6 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 6:13 / Дан 6:13

Filter: all
Тады адказвалі яны і сказалі цару, што «Данііл, які — з палонных сыноў Юдэі, не зважае ні на цябе, цару, ні на ўказ, табою падпісаны, а тры разы на дзень моліцца сваімі малітвамі».

Тады яны адказалі і сказалі перад валадаром: «Данііл, які з сыноў выгнаньня Юдэйскага, не зважае на пастанову тваю, валадару, і на забарону, якую ты падпісаў, але тройчы ў дзень узносіць малітву сваю».

На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».

Тады яны адказалі й сказалі перад каралём: «Гэны Данель, што із сыноў палону Юдэйскага, не паважае цябе, каролю, ані пастанову, каторы ты падпісаў, але трэйчы ўдзень чыне малітву сваю».

Тады, адказываючы, сказалі каралю, што: — Даніла, што з палонных сыноў Юдэйскіх, не зварочывае ўвагі на цябе, кароль, ні на загад падпісаны табою, але тры разы ў дзень моліцца сваймі малітвамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter