Данііла 6 верш » Данііла 6:8 — параўнанне перакладаў.

Данііла 6 верш 8

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Данііла 6:8 / Дан 6:8

Filter: all
Дык вось, сьцьвердзі, цару, гэтую забарону і падпішы ўказ, каб ён быў нескасавальны, як закон Мідыйскі і Персідскі, і каб ён ня быў парушаны».

Цяпер, валадару, зацьвердзь пастанову і падпішы ліст, які ня можа быць зьменены, як закон Мідзянаў і Пэрсаў, які не зьмяняецца».

Такім чынам, цяпер, цару, пацвердзі рашэнне і пастаў пячаць на загадзе, каб не было адклікана паводле непарушнага закону мідзян і персаў».

Дык, каролю, устаў забарон і падпішы ліст, каб гэта ня было зьменена подле права Мідаў а Пэрсаў, каторае ня ўзрушаецца».

Дык зацьвердзь, кароль, гэтую пастанову і пісьмова апавесьці яе, каб яна ня была зьмененая, як закон Мідыйскі і Пэрскі, якія не зьмяняюцца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter