Асіі 2 верш » Асіі 2:3 — параўнанне перакладаў.

Асіі 2 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Асіі 2:3 / Ас 2:3

Filter: all
каб я не разьдзеў яе дагала і ня выставіў яе, як у дзень нараджэньня яе, не зрабіў яе пустэльняю, не ператварыў яе ў зямлю сухую і ня выснадзіў яе смагаю.

Іначай распрану яе дагала і пастаўлю яе, як яна была ў дзень нараджэньня свайго, і зраблю яе як пустыню, і зраблю яе як зямлю сухую, і спрычыню сьмерць ёй ад смагі.

Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.

Каб Я ня выставіў яе аголенаю і не пастанавіў яе як у дзень, калі яна нарадзілася, і не зрабіў яе, як пустыню і не абярнуў яе ў сухую зямлю, і не замарыў яе смагаю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter