Лявіт 8 верш » Лявіт 8:15 — параўнанне перакладаў.

Лявіт 8 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лявіт 8:15 / 8:15

Filter: all
і закалоў яго і ўзяў крыві, і пальцам сваім паклаў на рогі ахвярніка з усіх бакоў, і ачысьціў ахвярнік, а рэшту крыві выліў да падножжа ахвярніка, і асьвяціў яго, каб зрабіць яго чыстым.

І Майсей забіў яго, і, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярніка кругом, і ачысьціў ахвярнік. А рэшту крыві выліў на падставу ахвярніка, і асьвяціў яго, ачышчаючы яго.

забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.

І зарэзаў і ўзяў Масей крыві, і ўзлажыў на рогі аброчніка наўкола палцам сваім, і ачысьціў аброчнік, а кроў выліў на под аброчніка, і пасьвяціў яго, каб дастаць яму ласкіўчыненьне.

зарезалъ и и, взем кровь его, омочив в ней перстъ свой, помазал ею роги требника вооколо. И внегда и очистилъ и посвятилъ, вылил останокъ крови тое на землю подле требника.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter