Амоса 2 верш » Амоса 2:9 — параўнанне перакладаў.

Амоса 2 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Амоса 2:9 / Ам 2:9

Filter: all
А Я зьнішчыў перад абліччам іх Амарэя, вышыня якога была як вышыня кедра, і які быў моцны як дуб; Я зьнішчыў плод яго наверсе і карэньне яго ўнізе.

А Я зьнішчыў Амарэйца перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кедраў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчыў плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе.

Я знішчыў з-пад іх аблічча амарэяў, вышыня якіх была падобнай да вышыні кедраў, а моц — быццам дубоў; я знішчыў плод іх зверху, а знізу — карані яго.

Я, адылі, зьнішчыў Аморэя перад імі, каторага вышыня, як вышыня кедраў, і яны крэпкія, як дубы; Я, адылі, зьнішчыў плады ягоныя ўгары і карэньне ягонае далавах.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter