Амоса 6 верш » Амоса 6:2 — параўнанне перакладаў.

Амоса 6 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Амоса 6:2 / Ам 6:2

Filter: all
Прайдзеце ў Калне і паглядзеце, адтуль перайдзеце ў Эмат вялікі і спусьцецеся ў Гэт Філістымскі: ці ня лепшыя яны за гэтыя царствы? ці ня шырэйшыя іх абшары за абшары вашыя?

Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую?

Ідзіце ў Хальнэ і паглядзіце, а адсюль ідзіце ў Эмат вялікі, ды зайдзіце ў Гет Філістынскі. Ці ж вашы лепшыя за гэтыя валадарствы або ці абшырнейшыя абсягі вашы за іх абсягі?

Зайдзіце да Кальны й абачча, а стуль ідзіце да вялікага Гамафу, тады спусьціцеся да Ґафу Пілісцкага: ці яны лепшыя за гэтыя каралеўствы? або граніца іхная большая за граніцу вашу?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter