Аўдзея 1 верш » Аўдзея 1:7 — параўнанне перакладаў.

Аўдзея 1 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Аўдзея 1:7 / Аўд 1:7

Filter: all
Да мяжы выведуць цябе ўсе супольнікі твае, ашукаюць цябе, адолеюць цябе тыя, што жывуць з табою ў міры, удараць цябе тыя, што хлеб твой ядуць. Няма ў ім сэнсу!

Аж да мяжы прагналі цябе; усе мужы запавету твайго ашукалі цябе, перамаглі цябе мужы супакою твайго; тыя, што [елі] хлеб твой, паставілі пастку на цябе, [думаючы, што] няма разважлівасьці ў цябе.

Аж да мяжы пагналі цябе, усе хаўруснікі твае ашукалі цябе, падманулі цябе сябры твае, і тыя, што ядуць хлеб твой, паставяць пастку супраць цябе: няма розуму ў яго.

Аж да граніцы прагналі цябе ўсі мужы змовы твае, ашукалі цябе, перамаглі цябе, каторыя былі ў міру з табою; тыя, што елі хлеб твой, расьцягнулі сеці пад табою, няма цямлівасьці ў яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter