Захарыі 8 верш » Захарыі 8:9 — параўнанне перакладаў.

Захарыі 8 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Захарыі 8:9 / Зах 8:9

Filter: all
Так кажа Гасподзь Саваоф: умацуйце рукі вашыя вы, хто чуе сёньня словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі пры заснаваньні дому Госпада Саваофа, для будаўніцтва храма.

Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Умацуйце рукі вашыя вы, якія чуеце ў дні гэтыя словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі ў дзень закладаньня Дому ГОСПАДА Магуцьцяў, сьвятыні, якую будавалі.

Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Хай умацуюцца рукі вашы, тых, якія ў гэтыя дні слухаюць словы гэтыя з вуснаў прарокаў у дзень, у які былі закладзены падмуркі пад дом Госпада Магуццяў для пабудавання святыні.

Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Умацуйце рукі вашы вы, што чуеце гэтыя словы гэтых дзён із вуснаў прарокаў, каторыя былі ў дзень закладзінаў дому СПАДАРА войскаў, да пастанаўленьня палацу;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter