Ісуса сына Нава 17 верш » Ісуса сына Нава 17:2 — параўнанне перакладаў.

Ісуса сына Нава 17 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Ісуса сына Нава 17:2 / 17:2

Filter: all
Дасталіся надзелы і астатнім сынам Манасіі, паводле родаў іхніх, і сынам Авіезэра, і сынам Хэлэка, і сынам Асрыіла, і сынам Шэхэма, і сынам Хэфэра, і сынам Шэміды. Вось дзеці Манасіі, сына Язэпавага, мужчынскага полу, паводле родаў іхніх.

Сваю частку атрымалі астатнія сыны Манасы паводле сем’яў іхніх: сыны Абіезэра, сыны Хэлека, сыны Асрыэля, сыны Шэхэма, сыны Хэфэра і сыны Шэміда. Гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, паводле сем’яў сваіх.

Сваю частку атрымалі таксама астатнія сыны Манасы па іх родах: сыны Абіязэра, і сыны Гэлека, і сыны Асрыэля, і сыны Сэхема, і сыны Хэфэра, і сыны Сэміда: гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, па родах іх.

І было засталым сыном Манасавым па радзімах іхных: і сыном Авезэравым, і сыном Гэлекавым, і сыном Асрыелявым, і сыном Шэхемавым, і сыном Гэферавым, і сыном Шэмідавым. Гэта сынове Манаса Язэпенка, мужчыны па радзімах сваіх.

останочнымъ сыномъ Манасиинымъ по племеномъ их: сыномъ же Авиезеровым и сыном Елеховым, и сыном Езраеловым, и сыном Сыхемлим, и сыном Еферовым, и сыном Семидавовым — то сут сынове Манасиины, сына Іосифова, мужи, по родинах своих.a

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter